У дзіцячым садзе №161 г.Гомеля адбыўся Дзень роднай мовы. Гэта асаблівы дзень, калі падкрэсліваецца важнасць мовы, бо яна душа сэрца кожнага народа, скарбніца яго культуры. На працягу дня ў кожнай групе праходзілі гутаркі, заняткі, гульні і забавы. Былі аформлены выстава дзіцячых малюнкаў па матывах беларускіх народных казак, выстава кніг вядомых сучасных беларускіх паэтаў і пісьменнікаў, у тым ліку і Гомельшчыны. А завяршыўся гэты дзень музычна-літаратурным святам “Каб мова родная гучала”, на якім дзеці чыталі вершы і спявалі на роднай мове, танчылі, ўдзельнічалі ў віктарыне, адгадвалі загадкі. Удзельнікамі свята былі выхаванцы дзяцячага сада і іх бацькі, супрацоўнікі. Ганаровым госцем свята стала Доўбікава Лідзія Дзмітрыеўна, член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь. Яна расказала аб сваім жыцці і творчай дзейнасці, адказала на пытанні прысутных, прачытала свае вершы.

