Детский сад №161 г. Гомеля

Официальный сайт

“Мова продкаў і нашчадкаў”

Ёсць такая добрая традыцыя у  дзіцячым садзе № 161 г. Гомеля святкаваць Дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Звычайна, напярэдадні гэтага свята на працягу тыдня  праходзяць розныя мерапрыемствы, прысвечанныя гэтаму дню. У сярэдніх і старэйшых группах прайшлі тэматычныя заняткі ”Наша родная мова”, на якіх дзеці  даведаліся аб гісторыі ўзнікнення свята, аб значэнні мовы для кожнага народа.

         Конкурс малюнкаў “Паэзія вачамі дзяцей” па матывах вершаў беларускіх паэтаў даў магчымасць кожнаму выхаванцу пабыць мастаком -ілюстратарам. А лепшыя  іх работы былі прадстаўлены на выставе.

         А як жа дашкольнікі без казкі? Выхавальнікі Вольга Даніленка і Марына Барысава  падрыхтавалі з выхаванцамі старэйшых групп  драматызацыю беларускіх народных казак “Зайкава хатка”,  “Коцік, пеўнік і лісіца” і паказалі  для дзяцей малодшых групп.

         Цікавасці і задору заўжды дабаўляюць  беларускія гульні. З задавальненнем дзеці гулялі ў рухомыя гульні як у спартыўным зале, так і на вуліцы.

         Яскравае кульмінацыйнае мерапрыемства —  музычна-літаратурная гасцёўня “Гучы, наша родная мова!”. У папярэднія гады яе гасцямі былі паэты  Міхаіл Болсун, Галіна Рагавая, Вера Квяткоўская. На гэты раз ганаровым госцем стала Ганна Мікалаеўна Атрошчанка, гомельская паэтэса і празаік, член Беларускага саюза журналістаў, саюза пісьменнікаў Беларусі. Яна  расказала прысутным аб сваей творчасці, прачытала некалькі  вершаў. Дзеці таксама рыхтаваліся да сустрэчы з  паэтэсай і паўдзельнічалі ў конкурсе юных чытачоў “На роднай мове гавару я”. Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі ганаровыя прызы.

Калі ўвесь час сустрэчы гучаць вершы беларускіх паэтаў і песні, л’ецца родная мова, выконваюцца беларускія танцы – ствараецца асабовая святочная атмасфера.

Не маглі застацца без справы і бацькі выхаванцаў. Яны  актыўна паўдзельнічалі ў гульні “Перакладчыкі” і паказалі добрыя веды роднай мовы.

Добры настрой, пазытыўныя эмоцыі, пачуцце гонару за сваю родную мову атрымалі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства.