Кожны тыдзень у нашым садзе адбываюцца мерапрыемствы з дзецьмі. На гэты раз сярод старшых груп праведзены конкурс малюнкаў «Зімовыя забавы!» . Выхаванцы таксама падрыхтавалі вершы, загадкі на гэтую тэматыку і прадэманстравалі свае малюнкі. Дзеці, якія наведалі выставу, атрымалі станоўчыя ўражанні і добры настрой.